Надзвычайнае здарэнне ў польскай сталіцы

16 февраля 2015

У цэнтры Варшавы загарэўся Лазенкоўскі мост. Паводле звестак ратавальнікаў, полымя ахапіла каля 500 квадратных метраў. Канструкцыя сур'ёзна пашкоджана, рух па мосце перакрыты. Агонь тушылі больш чым 10 гадзін. З-за гэтага ў Варшаве ўтварыліся вялізныя заторы. Паводле звестак паліцыі, прычынай пажару стала ўзгаранне драўляных дошак, якія былі часткай рамонтнай канструкцыі. Не выключана версія падпалу.