Здарэнне ў Атаве. Пасажырскі аўтобус пратараніў прыпынак

12 января 2019

Сама меней 3 чалавекі загінулі пры наездзе двухпавярховага аўтобуса на прыпынак у канадскай Атаве. Яшчэ 23 атрымалі траўмы. Стан многіх ацэньваецца як крытычны. Жудасныя кадры з месца здарэння публікуюць мясцовыя СМІ. На іх бачна, што аўтобус заехаў у прыпынак так, што яго дах літаральна зрэзаў некалькі шэрагаў крэсел у транспартным сродку.

Вадзіцелем аказалася жанчына, яе на месцы затрымала паліцыя. Вядзецца допыт. У транспартнай службе заявілі, што прычынай здарэння не магла быць паломка, бо заўваг да тэхнічнага абслугоўвання аўтобуса не было.