НЗ у Нідэрландах

7 марта 2018

44-гадовы мужчына ў галандскім горадзе Альфен-ан-дэн-Рэйн з двума нажамі напаў на навучэнцаў каледжа Скала. Інцыдэнт, як паведамляецца, адбыўся напярэдадні падчас перапынку ў занятках. Навучэнцы змаглі даць адпор узброенаму чалавеку і павалілі яго на зямлю.

Ніхто з маладых людзей не пацярпеў. Злачынца арыштаваны. Зброя канфіскавана. Што паслужыла матывам злачынства, пакуль не зразумела. Вядома, што той, хто нападаў, жыў недалёка ад каледжа.