Надзвычайнае здарэнне ў Мурманску

21 марта 2018

У адным з жылых дамоў узарваўся бытавы газ. Загінулі два чалавекі, яшчэ шасцёра пацярпелі. Ад выбуху абваліліся перакрыцці і частка знешняй сцяны з другога па пяты паверхі. З дома былі эвакуіраваныя ўсе жыхары, на месцы працуюць МНС, пажарныя брыгады, а таксама хуткая дапамога і следчыя. Вось сам момант выбуху.

Месца здарэння ачапілі. Пункт часовага размяшчэння для жыхароў уладкавалі на базе інтэрната. Па факце выбуху была заведзена крымінальная справа.