НЗ у Мексіцы

22 февраля 2018

Магутны выбух прагрымеў на пароме з турыстамі ля прычала мексіканскага горада Плая-дэль-Кармэн на карыбскім узбярэжжы. Вядома, што пацярпелі да 25 чалавек, сярод параненых - трое амерыканцаў. Прычына выбуху пакуль не вядома. Мяркуецца, што на судне магла адбыцца ўцечка газу альбо адмова рухавіка. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.