Надзвычайнае здарэнне ў Казахстане

2 января 2017

Выбух  ацяпляльнага катла  мог стаць прычынай абвальвання пяціпавярховага жылога дома ў Казахстане. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пасёлку Шахан Карагандзінскай вобласці напярэдадні позна вечарам. Паведамляецца, штона гэты момант ратавальнікам удалося  дастаць з-пад завалаў 9 цел. Трое з загінуўшых - дзеці:  адзін шасці гадоў і два немаўляці. Выратавалі некалькі працярпелых. Зараз спрабуюць выслабаніць яшчэ двух - яны падаюць прыкметы жыцця. На месцы здарэння працуюць  300 чалавек і цяжкая тэхніка.