Надзвычайнае здарэнне ў Германіі

12 декабря 2013
Будаўнічы кран упаў на супермаркет: адзін чалавек загінуў, не менш чым пяць атрымалі раненні. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых - кранаўшчык. У выніку здарэння абрынулася частка будынка гандлёвага цэнтра. Не выключаецца, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. На месцы здарэння зараз працягваюцца выратавальныя працы. Прычыны аварыі ўдакладняюцца.