НЗ у Благавешчанску: студэнт учыніў страляніну ў каледжы

14 ноября 2019
У расійскім Благавешчанску студэнт адкрыў страляніну са стрэльбы ў будаўнічым каледжы. Двое загінулі, сярод іх сам злачынец. Паводле папярэдняй інфармацыі, яшчэ трое былі параненыя. Трагедыя адбылася ў Амурскім будаўнічым каледжы. 

Зараз будынак каледжа ачэплены. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі. Паводле адной з версій, маладога чалавека выставілі з аўдыторыі за тое, што ён прыйшоў са спазненнем. Пасля чаго ён адкрыў агонь па людзях.