Надзвычайнае здарэнне ў амерыканскім Таледа

4 июля 2013

Пажылая жанчына ледзь не загінула, калі яе машына правалілася пад зямлю. Яма глыбінёй каля трох метраў утварылася на адным з ажыўленых перакрыжаванняў праз прарыў цеплатрасы. Пацярпелая Памела Нокс змагла самастойна выбрацца па пажарнай лесвіцы, а вось яе машыну ратавальнікі паднімалі з дапамогай крана. Рух у цэнтры горада цалкам спыніўся. Дарогі не будуць адкрытыя, пакуль ёсць рызыка пашырэння правалу.