Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Бангкока

9 сентября 2013
Самалёт тайскай авіякампаніі выкаціўся за межы пасадачнай паласы ў галоўнай паветранай гавані сталіцы Тайланда. Паводле апошніх звестак, 14 чалавек пацярпелі - яны ў шпіталі. Усяго на борце самалёта знаходзіліся 288 пасажыраў і 14 членаў экіпажа. У аэробуса A-330 рэйсам з Гуанчжоу ўзніклі праблемы з шасі, што прывяло да заносу адразу пасля кранання зямлі.