Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Амстэрдама

24 февраля 2017

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Амстэрдама Схіпхол - самалёт з шатландскага Эдынбурга ажыццявіў жорсткую пасадку і выкаціўся за межы пасадачнай паласы. На борце знаходзілася 59 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Паведамляецца, што прычынай стаў моцны сустрэчны вецер. З-за яго паветранае судна пры прызямленні перакасілася і пасля ўдару аб пасадачную паласу страціла правае шасі і адзін з вінтоў.