Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце амерыканскага горада Форт-Лодэрдэйл

30 октября 2015

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце амерыканскага горада Форт-Лодэрдэйл, штат Фларыда. У "Боінга-767", які рыхтаваўся да вылету ў Венесуэлу, загарэўся рухавік. На борце знаходзіліся каля 200 чалавек - пасажыры і члены экіпажа. Пачалася экстранная эвакуацыя. Аднак 15 чалавек усё ж пацярпелі. Пажарнікам хутка атрымалася патушыць полымя. Паводле папярэдніх звестак, узгаранне адбылося ад уцечкі гаручага.