Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Турцыі ўзрасла да 9 чалавек

13 декабря 2018

Сярод загінуўшых тры машыністы. Паранены 84 пасажыры. На месцы трагедыі працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Многія застаюцца пад заваламі. Нагадаем, гэтай раніцай хуткасны пасажырскі цягнік сутыкнуўся з лакаматывам, што правяраў тэхнічны стан чыгуначных пуцей. Два вагоны сышлі з рэек. З-за ўдару частка надземнага перахода абвалілася прама на састаў.