Колькасць ахвяр землетрасення ў Японіі вырасла да 8

6 сентября 2018

Ахвяр японскага землетрасення ўжо восем! На поўначы краіны пацярпелі не меней за 140 чалавек, больш як тры дзясяткі прапалі без вестак. Гэтая раніца выдалася цяжкай для жыхароў вострава Хакайда: там адбыліся два магутныя падземныя штуршкі. Удар стыхіі магнітудай 6,7 стаў прычынай дзясяткаў апоўзняў і сур'ёзных разбурэнняў. Востраў фактычна паралізаваны: не працуе міжнародны аэрапорт, перакрытыя трасы, спыніліся цягнікі. Амаль тры мільёны дамоў застаюцца без святла.

Зараз на Хакайда працуюць больш як 20 000 ратавальнікаў і 50 верталётаў. Землетрасенне ўжо прызналі адным з найбуйнейшых у Японіі за апошнія 20 гадоў.