Лік ахвяраў землетрасення ў Мексіцы і ўрагану "Ірма" расце

8 сентября 2017

Лік ахвяраў магутнага землетрасення ў Мексіцы перавысіў 30 чалавек. Землетрасенне прызналі наймацнейшым у краіне за апошнія сто гадоў. Яго магнітуда перавысіла 8. Пасля моцных штуршкоў было зафіксавана больш за 60 афтэршокаў. Паводле папярэдніх падлікаў, стыхія нанесла шкоду больш чым на 100 мільёнаў долараў. Між тым спецыялісты не выключаюць, што на працягу сутак у Мексіцы можа адбыцца яшчэ адно землетрасенне. Прэзідэнт Энрыке Пенья Ньета заклікаў народ і спецслужбы "быць напагатове".

Расце і лік загінуўшых ад урагану "Ірма" ў Карыбскім басейне, іх ужо больш за 20. Стыхія нясе парывы ветру да 290 кіламетраў за гадзіну, плошча атакі адпавядае тэрыторыі Францыі. Эвакуіруюць дзясяткі тысяч жыхароў і турыстаў. А тым часам на рэгіён насоўваецца новы ўраган "Хасэ", які павінен дасягнуць паўночна-ўсходняй часткі Карыбскага басейна ўжо ў суботу.