Лік ахвяраў урагану "Харві" ўзрос да 60-ці

5 сентября 2017

Самыя страшныя разбурэнні - у штаце Тэхас. Тут дзясяткі тысяч чалавек пасля эвакуацыі дагэтуль знаходзяцца ў цэнтрах часовага размяшчэння. Нагадаем, "Харві" прызналі самым разбуральным у ЗША за апошнія 12 гадоў. Ён перасягнуў ураганы "Катрына" і "Сэндзі". Шкода ацэньваецца ў дзясяткі мільёнаў долараў.

А тым часам ураган "Ірма", які сфарміраваўся ў Атлантыцы, узмацніўся да чацвёртай з пяці катэгорый. Зараз ён рухаецца ў бок Віргінскіх астравоў, Пуэрта-Рыка, Дамініканы, Гаіці, Кубы і Фларыды. Улады ўвялі ў гэтых рэгіёнах рэжым надзвычайнай сітуацыі.