Колькасць ахвяр цунамі ў Інданезіі ўзрасла да 334 чалавек

24 декабря 2018

Колькасць ахвяр цунамі, што абрынулася на ўзбярэжжа Зондскага праліва ў Інданезіі, узрасла да 334 чалавек. 61 прапаў без весткі. Ратавальнікі ў гэтыя хвіліны разбіраюць завалы - у суботу вечарам стыхія знішчыла больш за тысячу будынкаў. Таксама працягваецца эвакуацыя пацярпелых. Іх 3 тысячы.