Колькасць ахвяр цыклону "Фрэдэрык" ў Заходняй Еўропе ўзрасла да 10 чалавек

19 января 2018

Шасцёра загінулі ў Германіі ў асноўным у ДТЗ, трое ў Нідэрландах і адзін у Бельгіі - там бура паваліла дрэва на машыну. Снегапады і ўраганны вецер пашкодзілі сотні будынкаў, засталіся без святла тысячы дамоў. Цыклон прывёў і да маштабных транспартных праблем: у Нідэрландах адмянілі амаль 300 авіярэйсаў, у Германіі па ўсёй краіне была паралізавана сувязь.