Колькасць ахвяр страляніны ў шведскім Мальмё павялічылася да трох чалавек

19 июня 2018

Сёння раніцай памёр 20-гадовы хлопец. Раней памерлі мужчына і юнак. Учора ўвечар невядомы з аўтамабіля адкрыў страляніну па людзях у інтэрнэт-кафэ. Пацярпелі шэсць чалавек. Матывы злачынца невядомыя. Паведамленняў пра затрыманых у Мальмё пакуль няма. Паводле звестак мясцовай газеты, трое параненых добра вядомыя ў крымінальным асяроддзі.