Колькасць ахвяраў сутыкнення двух цягнікоў на поўдні Італіі павялічылася да 27

13 июля 2016

Гэта афіцыйныя звесткі ратавальнікаў. Адзначаецца, што інфармацыя пра колькасць ахвяраў не канчатковая, пошукі працягваюцца. Вядома, што сярод загінуўшых лічыцца і адзін з машыністаў. Яго напарнік быў шпіталяваны ў цяжкім стане. Інцыдэнт адбыўся паміж населенымі пунктамі Андрыя і Карата. У выніку сутыкнення тры вагоны цалкам разбураныя.