Паводле звестак мясцовых улад, раненні атрымалі амаль 4000 чалавека, 77 дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. Звыш паўмільёна філіпінцаў пазбавіліся прытулку ў выніку стыхійнага бедства. У шматлікіх раёнах дагэтуль не цалкам адноўлена энергазабеспячэнне і падача пітной вады. Вайскоўцам не заўсёды ўдаецца стрымліваць людзей, якія засталіся без ежы і сродкаў да існавання; яны штурмуюць ацалелыя склады з харчаваннем. Адзін з такіх набегаў скончыўся трагедыяй. 8 чалавек загінулі, калі ўпаў дах будынка, дзе захоўваўся рыс. Дапамогу астраўной дзяржаве прапаноўваюць усё больш краін. Гуманітарныя грузы прыбываюць з усяго свету.














