Колькасць ахвяр з пачатку ўзброенага канфлікту ва Украіне перавысіла 5 тысяч чалавек

3 февраля 2015

Коькасць ахвяр з пачатку ўзброенага канфлікту ва Украіне перавысіла 5 тысяч чалавек, яшчэ каля 12 тысяч паранены. Пра гэта паведамляе ААН. Паводле звестак АБСЕ, каля мільёна чалавек сталі бежанцамі. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае ўсіх удзельнікаў канфлікту на паўднёвым усходзе краіны спыніць насілле і прытрымлівацца мінскіх дамоўленасцяў. Абарона цывільных асоб павінна стаць найважнейшым прыярытэтам для абодвух бакоў канфлікту, падкрэсліваюць прадстаўнікі ўпраўлення міжнароднай арганізацыі. ААН можа стаць пасрэднікам, калі вядучыя сусветныя дзяржавы захочуць гэтага, заявіў намеснік Генеральнага сакратара Ян Эліясан. Зараз намаганні ААН сканцэнтраваны на назіранні за захаваннем правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе.