Колькасць ахвяр пажараў у Каліфорніі ўзрасла да 15 чалавек

11 октября 2017

Колькасць ахвяр прыродных пажараў на поўначы амерыканскага штата Каліфорнія ўзрасла да 15 чалавек. Больш як 200 зніклі без вестак. Шпіталізаваныя з апёкамі і іншымі траўмамі больш як 100. Свае дамы пакінулі дзясяткі тысяч чалавек. Зараз не патушаныя да 17 ачагоў узгарання. З-за працяглых і маштабных лясных пажараў на тэрыторыі штата ўведзены рэжым стыхійнага бедства.