Колькасць ахвяр пажару ў канадскай правінцыі Квебек узрасла да 15 чалавек

10 июля 2013
Пасля разбору завалаў на месцы катастрофы цягніка з нафтай былі знойдзены астанкі яшчэ двух загінуўшых. Паліцыя тым часам ужо выключае версію тэракта. Вядома, што за дзень да крушэння была праведзена інспекцыя лакаматыва і дэфектаў і няспраўнасцяў, у тым ліку ў тармазах, не было выяўлена.