Колькасць ахвяр пажару ў амерыканскім штаце Тэнэсі вырасла да 14 чалавек

5 декабря 2016

Яшчэ не менш як 130 шпіталізаваныя з апёкамі і атручаннем прадуктамі гарэння. З горада Гатлінбург эвакуіравана больш як 14 тысяч жыхароў. Цалкам або часткова знішчаныя  паўтары тысячы дамоў. Затрыманы мужчына, па віне якога верагодна і ўспыхнуў першы лясны пажар у сярэдзіне лістапада. Падазронаму пагражае да шасці гадоў турмы