Лік ахвяраў паводкі ў Іркуцкай вобласці павялічыўся да 22

5 июля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і сем'ям загінуўшых у выніку паводкі. Падтопленымі застаюцца 2 населеныя пункты, а гэта 10 з паловай тысяч дамоў, у якіх пражываюць 33 тысячы грамадзян. Нагадаем, разбуральная паводка ў Іркуцкай вобласці пачалася ў канцы чэрвеня. У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Сіноптыкі чакаюць новы прыток вады ў найбліжэйшыя два дні.