Лік ахвяраў абвальвання пешаходнага моста ў Маямі ўзрос да шасці

16 марта 2018
Экстранныя службы завяршылі выратавальную аперацыю, але працягваюць разбор завалаў. Размешчаны перад будынкам міжнароднага ўніверсітэта Фларыды мост абрынуўся на аўтамабільную дарогу, пад ім апынуліся некалькі машын. Аб'ект яшчэ не быў цалкам дабудаваны і быў закрыты для пешаходаў. Кошт будаўніцтва - 14 з лішнім мільёнаў долараў. Паводле праекта, мост павінен быў вытрымліваць ураганы і прастаяць сто гадоў.