Лік ахвяраў абвальвання 6-павярховага будынка ў Найробі павялічыўся да 20-ці

2 мая 2016

Лік ахвяраў абвальвання 6-павярховага будынка ў сталіцы Кеніі Найробі павялічыўся да 20-ці. Дагэтуль яшчэ звыш 70-ці чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. Выратаваць з-пад завалаў атрымалася больш чым 120 чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў мінулую пятніцу ў жылым раёне Хурума на паўночным усходзе сталіцы Кеніі. З-за абвальвання будынка каля 150-ці сем'яў былі эвакуяваныя. Яны жывуць у цэнтры часовага размяшчэння. За некалькі дзён да інцыдэнту ў гэтым раёне ішлі моцныя дажджы. Непагадзь справакавала паводку.