Колькасць ахвяраў паводкі ў Тайландзе ўзрасла да 19

9 января 2017

У Тайландзе паводкі. Колькасць ахвяраў стыхіі на поўдні краіны ўзрасла да 19. Адзін прапаў без вестак. Пакуль невядома, ці ёсць сярод іх турысты. Ад праліўных дажджоў пад вадой апынуліся 4 000 гарадоў. У зоне бедства каля мільёна чалавек. Стыхія накрыла і адзін з самых папулярных курортаў - Самуі. Сотні турыстаў не змаглі своечасова пакінуць востраў. Дагэтуль рэйсы вылятаюць з Тайланда з вялізнай затрымкай. Сіноптыкі папярэджваюць: ліўні працягнуцца. Больш за тое, пад пагрозай затаплення папулярныя курорты ў правінцыях Пхукет і Крабі.