Колькасць ахвяр паводкі ў Мексіцы ўзрасла да 97 чалавек

20 сентября 2013
Трапічны шторм Мануэль ператварыўся ва ўраган і бушуе адразу ў некалькіх штатах. Больш як 60 чалавек лічацца прапаўшымі без весткі пасля таго, як на вёску ў штаце Герреро сышоў гіганцкі апоўзень - ён накрыў палову дамоў. На месцы трагедыі працуюць брыгады ратавальнікаў - ёсць надзея знайсці жывых. На мексіканскіх курортах, у прыватнасці, у Акапулька, чакаюць эвакуацыі 40 тысяч турыстаў - авіязносіны пакуль аднавіць не ўдаецца. У буйных гарадах валанцёры арганізавалі збор гуманітарнай дапамогі, якую на верталётах дастаўляюць у пацярпелыя рэгіёны.