Колькасць ахвяр паводак у ЗША узрасла да 23 чалавек

29 мая 2015

15 чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. Метэаролагі даюць несуцяшальныя прагнозы: ліўні ў ЗША будуць працягвацца яшчэ некалькі тыдняў. Найбольш за астатніх ад непагадзі пакутуюць штаты Тэхас і Аклахома. Вада пашкодзіла дамы, размыла дарогі. Звыш 80 тысяч мясцовых жыхароў застаюцца без электраэнергіі.