Да трох павялічылася колькасць ахвяр нападу ў бельгійскім Льежы

29 мая 2018

Акрамя двух паліцэйскіх, загінуў яшчэ і вадзіцель, які праязджаў міма. Нагадаем, невядомы адкрыў страляніну ў адказ на просьбу прад'явіць дакументы. Пасля мужчына схаваўся ў будынку ліцэя. Узяў у заложніцы жанчыну. Стралка ліквідавалі. Яго асоба пакуль не раскрываецца, аднак у СМІ з’явілася інфармацыя, што зусім нядаўна падазроны выйшаў з турмы. Асноўнай версіяй здарэння паліцыя лічыць тэракт.