Колькасць ахвяр магутнага землетрасення на Тайвані ўзрасла да 9-ці чалавек

8 февраля 2018
Яшчэ больш за 260 жыхароў атрымалі траўмы. Дзясяткі лічацца прапаўшымі без весткі. Землетрасенне магнітудай 6,5 адбылося ў аўторак вечарам у паўночна-ўсходняй частцы вострава. Ачаг залягаў на глыбіні 11-ці кіламетраў. З-за падземных штуршкоў адбылося абвальванне некалькіх будынкаў, у тым ліку 11-павярховага гатэля. Узніклі перабоі ў транспартнай сістэме, а таксама ў падачы электраэнергіі. Каля 700 дамоў абясточаныя.