Колькасць ахвяр лясных пажараў у Каліфорніі павялічылася да 66

16 ноября 2018

У Каліфорніі расце колькасць ахвяр лясных пажараў. Загінуўшых ужо 66. Больш за 630 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Узгаранне, якому далі імя "Кэмп", бушуе ўжо больш як тыдзень. Пажар стаў самым разбуральным у гісторыі штата. Зараз яго плошча перавышае 55 000 гектараў. Агонь знішчыў амаль 12 000 будынкаў. Ратавальнікі лакалізавалі полымя на 40 %. Праз дым у штаце адмяняюць заняткі ў школах і ВНУ.