Колькасць ахвяр крушэння самалёта на Тайвані прадаўжае расці

4 февраля 2015

Прадаўжаецца выратавальная аперацыя ў зоне крушэння пасажырскага самалёта AТР-72 авіякампаніі "Трансэйша". Колькасць ахвяр вырасла да 19 чалавек, яшчэ больш як 10 атрымалі раненні. Паводле апошняй інфармацыі, 24 пасажыры лічацца знікшымі без вестак. Усяго на борце знаходзіліся 58 чалавек. Нагадаем, што самалёт упаў раку адразу пасля ўзлёту. Набіраючы вышыню, лайнер закрануў эстакаду. Прычыны катастрофы пакуль не ясныя. Адзначаецца, што неўзабаве пасля ўзлёту пілот тройчы падаваў сігналы трывогі дыспетчарам.