Колькасць ахвяр каранавіруса працягвае расці. Кітайскі Ухань на карантыне

23 января 2020
Усё больш людзей заражаюцца новым каранавірусам з Кітая. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад улад КНР, інфікавана ўжо больш як 570 чалавек.  У горадзе Ухань на ўсходзе рэспублікі, дзе з'явіліся першыя хворыя, зараз уведзеныя сур'ёзныя меры па барацьбе з новай пнеўманіяй. На карантыне - амаль 6 000 чалавек, якія кантактавалі з хворымі. Рух па дарогах амаль спынены. Спецыялісты апрацоўваюць вуліцы спецыяльным растворам. 

Ван Сюйлі, кіраўнік суполкі г. Ухань (Кітай): "Мы праводзім прафілактычныя меры ў сувязі з эпідэміяй. Апроч абавязковага прыбірання смеццевых ям, увесь час правяраем санітарна-гігіенічную сітуацыю на рынках і ў месцах побач з імі. Займаемся стэрылізацыяй прадметаў у часта наведвальных месцах, напрыклад такіх як ручкі дзвярэй у магазінах". 


САЗ збярэцца на другое экстраннае пасяджэнне праз каранавірус

Сусветная арганізацыя аховы здароўя працу кітайскіх улад назвала моцнай. Сёння працягнецца абмеркаванне ўвядзення рэжыму надзвычайнай сітуацыі. А Дзярждэп ЗША раскрытыкаваў Кітай за тое, што Пекін, ведаючы пра цяжкасць сітуацыі, не апавясціў пра яе сусветную супольнасць. У амерыканскім дыпведамстве гэта параўналі з падзеямі 2003 года, калі ў КНР з'явілася атыповая пнеўманія.