Колькасць ахвяр надзвычайнага здарэння ў Магнітагорску расце. Ратавальнікі спрабуюць дабрацца да эпіцэнтра абвальвання

2 января 2019

Загінуўшых у Магнітагорску ўжо 22, сярод іх двое дзяцей. Лёс 19 жыхароў, у тым ліку пяцярых дзяцей, невядомы. Сярод шасцярых пацярпелых 11-месячнае немаўля. Яго ратавальнікі знайшлі праз 24 гадзіны пасля трагедыі. Стан усіх стабільны, немаўля з мамай у НДІ неадкладнай дзіцячай хірургіі і траўматалогіі ў Маскве. Ратавальнікі пачалі прыбіраць навіслыя пліты, якія не дазвалялі дабрацца да эпіцэнтра абвальвання. СК Расіі разглядае выбух бытавога газу як асноўную версію здарэння.