Колькасць ахвяраў аварыі на поўдні Францыі ўзрасла да 6

15 декабря 2017

Колькасць ахвяраў аварыі на поўдні Францыі ўзрасла да 6: сёння ў бальніцы памёрлі яшчэ двое дзяцей. Каля 20 чалавек атрымалі раненні. Нагадаем, прычынай сутыкнення школьнага аўтобуса з цягніком, паводле слоў відавочцаў, сталі незакрыты шлагбаум і адсутнасць забараняльных сігнальных агнёў на чыгуначным пераездзе.