Колькасць ахвяраў анамальнай спякоты ў Індыі расце

26 мая 2015

Паводле апошніх звестак, за мінулы тыдзень загінулі ўжо каля 800 чалавек. На поўдні краіны тэмпература дасягнула +48. У многіх гарадах адкрыліся мабільныя пункты дапамогі. Тут можна назапасіцца пітнай вадой і малаком. Як кажуць сіноптыкі, у наступныя дні тэмпература паветра ў Індыі будзе яшчэ расці. Улады раяць грамадзянам радзей выходзіць на вуліцу і выконваць усе меры засцярогі.