Колькасць тых, хто заразіўся штамам "амікрон", падвойваецца кожныя два-тры дні

16 декабря 2021

Звесткі прыводзіць Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 

У Лондане новы варыянт ужо дамінуючы. На яго прыпадае больш за палову ад усіх выпадкаў. Туманны Альбіён сутыкнуўся з самым высокім сутачным прыростам за час пандэміі. За апошнія 24 гадзіны заразіліся амаль 79 тыс. чалавек. 

Нярадасную статыстыку ўжо некалькі дзён фіксуюць у Францыі: каля 60 тыс. новых выпадкаў за суткі. Прэзідэнт Францыі  дапусціў, што вакцынацыя ў Пятай рэспубліцы можа стаць абавязковай. 

Бізуном супраць каранавіруса

Па-асабліваму змагаюцца з каранавірусам у Латвіі. Амаль за месяц там завялі 7 тыс. адміністрацыйных спраў за парушэнне каменданцкай гадзіны. Агульная сума штрафаў склала практычна паўмільёна еўра.