Колькасць інфіцыраваных каранавірусам перавысіла 40 тысяч

10 февраля 2020
Колькасць новых пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам ва ўсіх рэгіёнах Кітая, акрамя правінцыі Хубэй, зніжаецца шосты дзень запар. Захварэўшых ў краіне больш як 40 тысяч. Загінуўшых 910. 3 тысячы 300 чалавек паправіліся. За межамі краіны інфіцыраваных больш як 330, у тым ліку на круізным лайнеры, які ўжо тыдзень стаіць на каранціне ля берагоў Японіі. Сярод 130 чалавек, якія захварэлі на каранавірус, аказаўся грамадзянін Украіны.