Колькасць хворых на каранавірус па ўсім свеце перавысіла мільён чалавек, у КНДР ніводнага

3 апреля 2020
Першае месца па колькасці  тых, хто заразіўся, па-ранейшаму займаюць ЗША, дзе пацыентаў  звыш 240 тысяч. Больш за ўсё смерцяў зарэгістравана ў Італіі - амаль 14 тысяч.

Тым часам улады Паўночнай Карэі заяўляюць: у іх краіне не зафіксавана ніводнага выпадку захворвання COVID-19. У студзені КНДР поўнасцю закрыла межы і змясціла ў каранцін тэрмінам на 40 дзён  каля 10 тысяч чалавек. Нягледзячы на санкцыі, ААН даручыла паставіць у Паўночную Карэю тэсты, маскі і сродкі дэзынфекцыі. На мінулым тыдні дапамога прыбыла праз Кітай у Пхеньян.