Сітуацыя з каранавірусам у свеце застаецца складанай. Колькасць захварэўшых перавысіла 238 з паловай мільёнаў. СААЗ заявіла, што чалавецтва прайшло 60 % шляху ў барацьбе з COVID-19, але не выключыла з'яўленне новых штамаў. Рэкордныя паказчыкі ў Вялікабрытаніі - штодзённы прырост інфіцыраваных у краіне каля 35 тысяч. У Латвіі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнай сітуацыі. Усіх, каго магчыма, адпраўляюць на аддаленую працу, рэстараны абмяжоўваюць наведванне па часе. Непрышчэпленым наведваць магазіны і грамадскія ўстановы забаронена.
У Аўстраліі невакцынаваным зараз не даступна ўся грамадская прастора. Тым не менш Сіднэй сёння выходзіць з ізаляцыі - адчыняюцца бары, кафэ, спартыўныя залы і цырульні. Рашэнне прынята пасля таго, як у штаце Новы Паўднёвы Уэльс вакцынавалі 70 % дарослага насельніцтва. Абмежаванні здымаюць упершыню за больш як 100 дзён.













