Працяг дыпламатычнага скандалу. Колькасць супрацоўнікаў дыпмісій, якіх вытурваюць, дасягнула 137. Дваццаць дзве дзяржавы, уключаючы ЗША, Канаду, Аўстралію і шэраг краін ЕС, аб'явілі пра высылку расійскіх дыпламатаў праз справу Скрыпаля.
Штаты вытурваюць з краіны 60 прадстаўнікоў МЗС і закрываюць генконсульства Расіі ў Сіэтле. Пры гэтым у Дзярждэпе падкрэсліваюць, што 12 чалавек з'яўляюцца аператыўнымі супрацоўнікамі расійскай разведкі. Расія ўсе абвінавачанні ў сувязі са справай Скрыпаля адмаўляе. Крэмль паабяцаў адпаведны адказ.













