Колькасць пацярпелых у тэрактах у Бруселі павялічылася да 300 чалавек

24 марта 2016

Колькасць пацярпелых у тэрактах у Бруселі павялічылася да 300 чалавек - гэта грамадзяне 40 краін. Паводле інфармацыі бельгійскага Міністэрства аховы здароўя, у бальніцах застаюцца яшчэ 150 параненых. Афіцыйна пацверджана гібель 31 чалавека. Між тым, Наджым Лаашраўі, якога лічылі галоўным падазроным, апазнаны, дзякуючы генетычнай экспертызе сярод смяротнікаў. Першапачаткова паведамлялася, што ён збег. Асобы двух іншых смяротнікаў таксама вядомыя - гэта браты Халід і Брахім Бракаўі. Следства лічыць, што Халід падарваў бомбу ў метро, а яго брат і Лаашраўі здзейснілі самападрыў у аэрапорце. У той жа час паліцыя ўсё яшчэ перакананая, што ў смяротнікаў быў як мінімум адзін саўдзельнік. Яго асоба не ўстаноўленая.