Лік пацярпелых ад беспарадкаў у Кыргызстане ўзрос да 1218 чалавек

9 октября 2020

Мінаховы здароўя Кыргызстана паведамляе новыя лічбы аб пацярпелых падчас масавых беспарадкаў у краіне. Сёння гэты лік павялічыўся да 1218. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 228 чалавек. Адзін - у рэанімацыі, яшчэ адзін - загінуў. Нагадаем, пратэсты ў Бішкеку ўспыхнулі пасля аб’яўлення вынікаў выбараў у парламент. Некалькі начэй мітынгоўцы ўчынялі беспарадкі ў сталіцы, грамілі пабудовы, атакавалі ўрадавыя будынкі, на вуліцах арудавалі марадзёры. Зараз парадак у горадзе падтрымліваюць групы дружыннікаў. Тым часам, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў адправіў у адстаўку ўрад і прэм'ер-міністра краіны, а таксама ўвёў у Бішкеку рэжым НЗ і войскі для аховы правапарадку. І паводле паведамленняў СМІ, у сталіцы ўжо пачаліся сутыкненні. Ідуць затрыманні, чуваць стрэлы і выбухі.