Інтэрнэтам карыстаецца амаль палова насельніцтва КНР. Сёрфінгам у Сетцы займаюцца амаль 600 мільёнаў чалавек. Прычым часцей за ўсё для выхаду ў Сусветную павуціну выкарыстоўваюць мабільныя прылады.
Пра віртуальнае жыццё кітайцаў раскажа Дзяніс Бальшакоў.
Інтэрнэт для жыхароў Кітая - гэта даўно не раскоша, а элементарная неабходнасць. Без якой, здаецца, ужо нічога не зрабіць. Анлайн-пакупкі, мабільнае тэлебачанне і забавы ў Сетцы ўсё больш набіраюць папулярнасць.
Інфраструктура для віртуальнага свету ў Кітаі выходзіць на ўзровень сусветных інтэрнэт-лідараў. У Шанхаі, напрыклад, у тэлефонных будках ёсць пункты доступу Wi-Fi. Ва ўсіх буйных гарадах краіны ўжо ўкаранілі сеткі чацвёртага пакалення. Нават таксістаў - і тых можна выклікаць праз спецыяльную мабільную прыладу.
Армія карыстальнікаў Сусветнай павуціны расце імклівымі тэмпамі. Літаральна за год іх колькасць павялічылася на 27 мільёнаў. Прычым большасць з пачаткоўцаў для сёрфінгу ў Сетцы выбіраюць мабільныя прылады.
Распаўсюджванне смартфонаў у вялікай ступені ліквідавала перашкоду да Інтэрнэту ў сельскай мясцовасці. Зараз усё больш людзей могуць дазволіць сабе танныя мабільнікі з выхадам у Сетку. Сеткавыя паслугі і інфраструктура ў вёсках удасканальваюцца. Усё гэта скараціла розніцу паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі.
Мабільны Інтэрнэт не толькі дае карыстальнікам такую неабходную аператыўнасць, але і аказвае каласальны ўплыў на эканоміку. Аб'ём анлайн-гандлю за апошнія некалькі гадоў значна вырас.
Шматлікія хатнія гаспадыні любяць наведваць анлайн-магазіны з дапамогай смартфонаў або настольных камп'ютараў. І ўсе яны патэнцыяльныя спажыўцы. Гэта дае новыя і вельмі вялікія магчымасці для прадпрымальнікаў.
Эксперты прагназуюць, калі такія імклівыя тэмпы развіцця Інтэрнэту ў краіне захаваюцца, у найбліжэйшае дзесяцігоддзе Кітай чакае сапраўдная лічбавая рэвалюцыя. Калі Сусветная павуціна ахопіць кожны дом.














