Колькасць палесцінцаў, якія загінулі ў сектары Газа, дасягнула 59-ці

15 мая 2018

Колькасць палесцінцаў, якія загінулі ў сектары Газа, дасягнула 59-ці, сярод ахвяр 8-гадовае дзіця. Сутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі пачаліся на фоне пераносу пасольства ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Палесцінская аўтаномія лічыць гэты горад сваёй непадзельнай сталіцай. Дзеянні ЗША працягваюць крытыкаваць. Так, Турцыя адклікала сваіх паслоў з Вашынгтона і Тэль-Авіва. Рэджэп Эрдаган у сувязі з падзеямі ў сектары Газа аб’явіў у краіне трохдзённую жалобу.