Колькасць загінуўшых у выніку ўраганаў і тарнада ў ЗША дасягнула 26 чалавек

27 декабря 2015

Колькасць загінуўшых у выніку ўраганаў і тарнада ў ЗША дасягнула 26 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Разбураныя або пашкоджаныя больш як 800 дамоў, зачыненыя амаль дзве сотні дарог. Адзін з найбуйнейшых аэрапортаў краіны ў Даласе быў вымушаны на гадзіну спыніць сваю працу. Пад удар стыхіі трапілі штаты: Тэхас, Місісіпі, Тэнесі, Арканзас і Алабама. Метэаролагі мяркуюць, што прычынай такіх моцных смерчаў стала небывала цёплае для гэтага часу года надвор'е.