Колькасць загінуўшых у выніку цыклону ў Мазамбіку ўзрасла да 417 чалавек

23 марта 2019

Больш за ўсё пацярпеў другі па велічыні горад - Бейра. Паводле звестак Чырвонага Крыжа, ён разбураны на 90 %. Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН распарадзілася выдзеліць 20 мільёнаў долараў для дапамогі пацярпелым. Згодна з першапачатковымі ацэнкамі, іх каля 2 мільёнаў чалавек па ўсёй краіне, у тым ліку 900 тысяч дзяцей. ЮНІСЕФ занепакоены санітарным станам, умовамі ў прытулках, дрэннай гігіенай і заражэннем крыніц вады. Гэта пагражае распаўсюджваннем такіх захворванняў, як халера і малярыя.